асновы літаратурна-мастацкай творчасці
E-Book Overview
Вучэбна-метадычны комплекс .— Мінск.: БДУ, 2005.—190 с.
На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і замежных пісьменнікаў розных пакаленняў і школ.Выданне адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных дысцыплін, пісьменнікам-пачаткоўцам і ўсім тым, хто цікавіцца і любіць сучаснае прыгожае пісьменства.Змест:<strong>Праграма Праграма. Наглядныя і метадычныя дапаможнікі. Літаратура. <strong>Лекцыі <strong>Перадумовы ўзнікнення літаратурна-мастацкага твора. Матэрыял мастацкага тэксту. Спецыфіка прадмета «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці». Пісьменніцкае майстэрства. Паняцце таленту. Слова як матэрыял літаратурна-мастацкага твора. Літаратура прыкладная і літаратура мастацкая. Мова мастацкай літаратуры. Лексічны запас і спосабы яго пашырэння. <strong>Выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры. Агульнае паняцце аб тропах. Агульнае паняцце аб тропах. Віды тропаў. Метафара — прынцып пабудовы і асаблівасці ўжывання. Метанімія як разнавіднасць метафары. Роля метанімій у тэксце. Сімвал і алегорыя — агульная характарыстыка паняццяў. Іронія як адна з разнавіднасцяў тропаў. <strong>Будова літаратурна-мастацкага твора. Агульнае паняцце пра тэму літаратурна-мастацкага твора. Ідэя літаратурна-мастацкага твора. Фабула літаратурна-мастацкага твора і яе складнікі. Сюжэт літаратурна-мастацкага твора і яго складнікі. Прыкладны аналіз літаратурна-мастацкага твора з пункту. гледжання яго будовы. <strong>Фабульныя час і прастора. Размеркаванне фабульнага часу і яго віды. Забяганне наперад і «шахматнае» размеркаванне часу ў творы Правалы. Прастора і яе роля ў літаратурна-мастацкім творы. Прыёмы апісання прасторы. Параўнанне як прыём апісання прасторы і пейзажу. <strong>Персанажы: выяўленчая ўстаноўка аўтара. <strong>Спосабы экспазіцыі персанажаў. Агульнае ўяўленне пра персанажы. Героі, другарадныя, дапаможныя і выпадковыя персанажы. Выяўленчая ўстаноўка аўтара. Віды сувязяў паміж персанажамі. Экспазіцыя і характарыстыка персанажаў. План літаратурна-мастацкага твора. Прыёмы падтрымлівання чытацкай зацікаўленасці. <strong>Літаратурна-мастацкія жанры і формы. Агульная характарыстыка родаў і жанраў. Эвалюцыя родаў і жанраў у часе. Дынаміка жанравых структур у сучаснай літаратуры. Агульная характарыстыка эпічных жанраў. Агульная характарыстыка лірычных жанраў. Драматычныя жанры. <strong>Вершаскладанне. Класічны, свабодны і змешаны верш. Прыёмы будовы класічнага верша. Рыфма: яе будова і асаблівасці. Размяшчэнне рыфмы. Строфіка. <strong>Драматычныя творы. Жанры драматычных твораў і іх асаблівасці. Сцэнічны час і яго роля ў будове драматычнага твора. Сцэнічная прастора. Паняцце тэмпу. Падзел п'есы: акты, з'явы, рэплікі. Аўтарскія рэмаркі. Дзеянне і контрдзеянне, перыпетыі, градацыя рэплік. <strong>Творчая лабараторыя пісьменніка. Ян Парандоўскі. "Таямніцы прафесіі". Іван Мележ. "Майстэрства — гэта імкненне". Алесь Разанаў. "Адказы на анкету «Вобраза-90» Галіна Тычка. "Сум па добрых вершах: Максім Танк пра літаратуру". Бэйзл Бантынг. "Пункт гледжання паэта". <strong>Хрэстаматыя. Пол Джонсан. "Сем смяротных грахоў і дзесяць запаведзяў СМІ" Васіль Быкаў. "Ідэя" (Прыпавес