беларускі народны каляндар

E-Book Overview

Мінск: Полымя, 1993. — 205 с.
У храналагічнай паслядоўнасці апісваюцца народныя святы і спадарожныя ім абрады, ігрышчы, гульні. Даюцца назвы гэтых свят, ужывальныя у розных рэгіёнах Беларусі. Апісанні дапаўняюцца прымаўкамі, песнямі, іншымі фальклорнымі матэрыяламі, якія паэтызуюць розныя этапы працы і адпачынку земляроба. Адрасуецца масаваму чытачу.

E-Book Content

Беларускі народны каляндар Аўтар-укладальнік Алесь Лозка Мінск “Полымя” 1993 ББК 63.5 Б 43 Р эцэнз е нт кандыдат філалагічных навук В. Дзм. Ліцвінка М а с т а к А. І. Дашкевіч Б ISBN 3-345-00495-1 0505000000 - 064 9 - 92 М 306(03) - 93 ©Укладанне. А.Ю. Лозка, 1993 ©Афармленне. А.І. Дашкевіч, 1993 Прадмова да аблічбанавага выдання Вітаю! Мяне зваць Аляксандр. Калі ў мяне з’яўляецца вольны час я захапляюся беларускай мовай. Мяне цікавяць пераклады на беларускую мову, аблічбоўка і распазнаванне кніг і ўсё што звязана з роднай мовай. Я аблічбаваў гэтую кнігу толькі з адной мэтай, каб пашырыць уплыў беларускай мовы ў нашым грамадстве. Нажаль, абставіны склаліся так, што мы не маем паўнавартаснай падтрымкі роднай мовы і ўвогуле забываемся пра яе размаўляючы ўвесь час на замежнай мове. Буду спадзявацца, што мая праца будзе карысная для вялікай колькасці людзей… Жыве Беларусь! Skype: al.koshal Email: al.koshal[at]ovi.com З павагай, Аляксандар З ГІСТОРЫІ КАЛЕНДАРА Слова “каляндар” паходзіць ад старажытнарымскага “календы” (“calendae”), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (дні маладзіка). Найменне адпавядае і слову “каляндарыум” — кніга, куды запісваліся даўгі, працэнты па якіх патрэбна было плаціць, і маладзіковыя дні. Месяцавыя (“лунные”) меры часу — найстаражытнейшыя. Лік часу толькі па звароту Месяца, што існаваў у першабытным грамадстве, называўся месяцавым календаром. Дагэтуль захавалася ў побыце сялян завядзёнка пачатак розных работ суадносіць з пэўнымі квадрамі Месяца: маладзік, веташок, падпоўня, поўня, зыход і г. д. Развіццё земляробства, жывёлагадоўлі прывяло першабытнага чалавека да карыстання і большымі храналагічнымі мерамі: сезонамі, гадамі. Так з’явіліся ў старажытным свеце сонечны і сонечнамесяцавы календары. Апошні ўжо змяшчаў некалькі месяцавых пораў (прыблізна 12,4). Праз шэраг гадоў дадавалі цэлую месяцавую пару, каб прыблізіць месяцавы год да сонечнага. Чалавецтва на працягу свайго існавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамічнаму году. У 46 годзе да н. э. у Старажытным Рыме, дзе дзейнічаў складаны і нязручны сонечна-месяцавы каляндар, праслаўлены палкаводзец і ўладар Юлій Цэзар здзейсніў рэформу ў летазлічэнні. Згодна новаўвядзенню, Новы год пачалі святкаваць з 1 студзеня, а працягласць года стала раўняцца 365,25 сутак. Эра вызначалася “ад стварэння свету” — у 5508 годзе да н. э. Так, напрыклад, 1993 год неабходна лічыць 7501 годам “ад стварэння свету” (5508+1993). У VIII стагоддзі была прынята новая эра — ад дня Нараджэння Ісуса Хрыста, 7 студзеня (25 снежня па старым стылі) 0-га года. Гэтую дату ўстанавіў, зрабіўшы складаныя разлікі, рымскі манах, папскі архіварыус Дзіянісій у VI стагоддзі. Юліянскі каляндар адставаў ад астранамічнага года. За 128 гадоў набіраліся цэлыя суткі. Таму ў 1582 годзе рымскі папа Грыгорый XII, асноўваючыся на праекце італьянскага ўрача, матэматыка і астранома Алаізія Ліліё, правёў рэформу: 4 кастрычніка быў аб’яўлены 15-ым і ўпарадкаваны высакосныя гады. Архе алагічныя знаходкі з кляндарамі “че ртами и ре зами” і спроба расшыфрокі іх Б. Рыбаковым Грыгарыянскі каляндар стаў больш дакладным і разыходзіўся ў адны суткі з астранамічным часам не за 128 гадоў, а за 3323. Цяпер усе краіны ў міжнародных адносінах карыстаюцца агульнапрынятым сонечным грыгарыянскім календаром. Аднак ва ўнутраным і рэлігійным жыцці некаторыя ўжываюць месяцавыя і сонечнамесяцавыя. Та