альбярцін: гісторыка-краязнаўчы нарыс

E-Book Overview

Мінск: Кнігазбор, 2011. — 80 с. — ISBN 978-985-7007-32-5.
Новая кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і адметнай гісторыяй былога мястэчка Альбярцін (каля Слоніма), з яго людзьмі і помнікамі. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю.

E-Book Content

Сяргей Чыгрын Альбярцін Гісторыка-краязнаўчы нарыс Мінск «Кнігазбор» 2011 1 УДК 908(476.6) ББК 26.89(4Беи) Ч11 Аўтар выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў выданні кнігі земляку Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу. Ч11 Чыгрын, С. Альбярцін : гісторыка-краязнаўчы нарыс / Сяргей Чыгрын. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 80 с. ISBN 978-985-7007-32-5. Новая кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і адметнай гісторыяй былога мястэчка Альбярцін (каля Слоніма), з яго людзьмі і помнікамі. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. УДК 908(476.6) ББК 26.89(4Беи) ISBN 978-985-7007-32-5 2 © Чыгрын С., 2011 © Афармленне. ЧУП «Кнігазбор», 2011 Пуслоўскія і Альбярцін Альбярцін — адзін з найпрыгажэйшых мікрараёнаў старажытнага горада Слоніма. А ў мінулых стагоддзях Альбярцін быў маёнткам, мястэчкам, пасёлкам. Сёння слонімскі мікрараён Альбярцін вядомы сваім кардонна-папяровым заводам  — буйным прадпрыемствам Беларусі. Мінаючы яго, пераязджаеш мост праз рэчку Ісу. З правага боку — на першы позірк даволі непрыкметны паварот, у канцы якога відаць белыя слупы брамы — праз яе можна заехаць да сядзібы Пуслоўскіх. Дзякаваць Богу, да сённяшніх дзён захаваліся палац, стайня, флігелі, акружаныя вялікім паркам. Побач знаходзіцца возера са сціплым вадаспадам, далей пачынаецца лес. Кіламетры за чатыры ад маёнтка Пуслоўскіх у лесе можна ўбачыць яшчэ адзін помнік прыроды — расколаты камень-валун. Ён больш за тры метры ў вышыню, тры з паловай метры ў шырыню і ў даўжыню. Сярод слонімцаў бытуе легенда, што неяк вяртаўся пан Пуслоўскі з лецішча ў свой маёнтак у Альбярцін. У дарозе яго застала навальніца. Фаэтон Пуслоўскага спыніўся каля самага каменя-валуна. У гэты момант моцна стукнула маланка і трапіла проста ў камень, які ад удару раскалоўся на дзве часткі. Два тыдні ў маёнтку Пуслоўскіх гарэлі свечкі ў знак таго, што камень выратаваў пана. Спадар Пуслоўскі пасля загадаў паставіць на камяні крыж. Аднойчы слугі Пуслоўскага спрабавалі нават даведацца, на колькі метраў валун знаходзіцца ў зямлі. Яны 3 пракапалі ўглыб на некалькі метраў зямлю, але асновы так і не знайшлі. Пан загадаў спыніць гэту работу і засыпаць яму. Што слугі і зрабілі. Сёння людзі кажуць, што некалі ў шчыліну расколатага каменя магла ўлезці толькі рука. А цяпер шчыліна стала шырынёй больш за метр. Мабыць, быў на камяні і крыж, бо зверху ёсць паглыбленне. Альбярцін — як памешчыцкая сядзіба, так і сама назва  — з’явіўся ў палове ХІХ стагоддзя. Да гэтага часу быў там толькі фальварак, якія належаў да вялікіх Шылавічаў (Шыдловічаў), дзе знаходзілася першапачатковая сядзіба. Паводле архіва Пуслоўскіх, які цяпер знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, самая даўняя згадка пра Шылавічы адносіцца да паловы XV стагоддзя. Датычыла яна перадачы мясцовай маёмасці ў якасці пасагу дачцэ князя Пяцігорскага, калі тая выходзіла замуж за Юндзіла. Яшчэ адна зацемка, датаваная канцом XVІ стагоддзя, сведчыць, што чарговы ўладальнік Няміра прадаў Шылавічы канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. Сапега купіў яшчэ ў Паўла Верашчакі суседнія Якімавічы. Пасля памерлай у 1667 годзе Ганны Сапяжанкі Шылавічы атрымаў яе апякун Гіляры Палубінскі, маршалак Вялікага Княства Літоўскага, які прадаў іх у 1679 годзе Ганне з Копцяў Сапяжанцы, а Якімавічы, Шастакі і Ісаевічы — Цыпрыяну Паўлу Бжастоўскаму (памёр у 1688), рэферэндару Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве адкупіў ён ад Сапегаў таксама і Шылавічы, а ягоныя нашчадкі далі пачатак г. зв. «шылавіцкай» галіне*. У Бжаст
You might also like

Costa Rica Alive
Authors: Bruce Morris    133    0


Frommer's India
Authors: Pippa de Bruyn , Keith Bain    135    0


Miami And The Florida Keys Alive
Authors: Lisa Simundson    128    0



Global Positioning Systems, Inertial Navigation, And Integration
Authors: Mohinder S. Grewal    141    0





Solar Variability And Planetary Climates (2007)(en)(476s)
Authors: Rudolf von Steiger , R. Lallement , M.A. Lee    96    0


Climate Change In Developing Countries (2006)(en)(320s)
Authors: Michiel A van Drunen , R Lasage , C Dorlands    100    0