гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. Xix ст

E-Book Overview

Мінск.: БДУ, 2001. — 171 с. Дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. У кнізе даецца характарыстыка літаратурнага працэсу на Беларусі ў 30–40-я гг. XIX ст. Аналізуецца творчасць беларуска- і польскамоўных літаратараў Беларусі сярэдзіны XIX ст., асвятляюцца пытанні, прадугледжаныя праграмай для ВНУ. Прызначаецца для студэнтаў філалагічных факультэтаў універсітэтаў.

E-Book Content

М. В. Хаўстовіч ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 30–40-х гг. XIX ст. Рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці дапаможіка для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў МІНСК БДУ 2001 УДК 883.2(09) “18”(075.3) ББК 83.3(4Беи)5я73 Х26 Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук, прафесар І.Ф. Штэйнер кандыдат філалагічных навук В.А. Чамярыцкі Хаўстовіч М.В. Х26 Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў. – Мн.: БДУ, 2001. – 171 с. ISBN 985–445–548–3 У кнізе даецца характарыстыка літаратурнага працэсу на Беларусі ў 30–40-я гг. ХІХ ст. Аналізуецца творчасць беларуска- і польскамоўных літаратараў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., асвятляюцца пытанні, прадугледжаныя праграмай для ВНУ. Прызначаецца для студэнтаў філалагічных факультэтаў універсітэтаў. УДК 883.2(09) “18”(075.3) ББК 83.3(4Беи)5я73 ISBN 985–445–548–3 © Хаўстовіч М.В., 2001 © БДУ, 2001 2 УСТУП Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь з мінулым, у большай або меншай ступені заўсёды ўлічваўся мастацкі вопыт папярэднікаў. Развіццё беларускага літаратуразнаўства дазволіла ў апошнія дзесяцігоддзі ўзняцца на новы ўзровень асэнсавання духоўнае спадчыны нашых продкаў. Думка, што беларуская літаратура – гэта літаратура, створаная беларусамі пра беларусаў ды Беларусь і ў першую чаргу для беларусаў, сёння ўсё часцей і часцей гучыць у навуковых працах беларускіх філолагаў. Так, напрыклад, акадэмік І. Навуменка заўважае, што Марцінкевіч служыў беларускай ідэі. Польскамоўныя творы, якія колькасна раўняюцца або нават перавышаюць напісанае па-беларуску, пацвярджаюць гэтую думку. Бо і ў іх гутарка ідзе пра Беларусь, пра яе мінулае, пра тое, што шляхта, у тым ліку і багатая, складае адно цэлае з беларускім народам. А што датычыць таго, што шляхта гаворыць па-польску, то гэта абумоўлена гістарычнымі акалічнасцямі яе бытавання1. Асабліва пераканаўча беларускасць польскамоўнай літаратуры абгрунтоўваецца ў працах У. Мархеля. Даследчык сцвярджае, што творы, якія былі напісаныя па-польску аўтарамі, этнаграфічна звязанымі з Беларуссю, арганічна ўваходзяць у гісторыю беларускай літаратуры як польскамоўная плынь… Гэтая літаратурная спадчына, як адна рука, на якую, каб наблізіцца да аб’ектыўнасці, трэба глядзець з беларускага і польскага бакоў. Пальцы яе сціснуты ў кулак, і мы бачым толькі яго знешні бок – польскамоўную абалонку, а далонь будзе схавана, пакуль кулак не расціснецца і не выпрастаюцца пальцы, гэта значыць пакуль не будзе вывучаны беларускі пачатак твораў, напісаных папольску нашымі аўтарамі2. Зрэшты, гаворка пра прыналежнасць твораў, напісаных колісь папольску літаратарамі, што паходзілі ды жылі на Беларусі, і беларускай літаратуры вядзецца ўжо больш за паўтара стагоддзя. Яшчэ ў 1844 г. Р. Падбярэскі ў нарысе “Беларусь і Ян Баршчэўскі” смела 1 2 Навуменка І. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Мн., 1992. С. 201. Мархель У. Прысутнасць былога: Нарысы, артыкулы, эсэ. Мн., 1997. С. 194. 3 заявіў пра існаванне такой з’явы, як беларуск
You might also like

Popular Science (june 2004)
Authors: Scott Mowbray    168    0


мифологический словарь
Authors: Щеглов Г. , Арчер В.    257    0






Developing. Net Custom Controls & Designers Using C
Authors: James Henry    121    0



   145    0



   147    0


поймайте мне колобуса
Authors: Джеральд Даррелл    258    0