літаратура і нацыя

E-Book Overview

Мінск: Арт Гейзер, 1991. — 144 с.
Залатым дзесяцігодзьдзем беларускай літаратуры можна лічыць пэрыяд ад 1905 па 1915 год. У гэты час у беларускае прыгожае пісьменства назаўсёды ўвайшлі добры дзесятак творцаў, якія заклалі магутныя падваліны новай беларускай літаратуры. На зробленае імі і зараз гледзімо з захапленьнем і павагаю. Купала, Багдановіч, Колас, Гарун, Гарэцкі, Бядуля — суквецьце імёнаў, якому можа пазайздросціць любое літаратурнае пакаленьне. Своеасаблівы выбух у новай беларускай літаратуры абумоўлены грамадзкай сітуацыяй, што склалася на той час у Беларусі. Спынімся на гэтым больш падрабязна.

E-Book Content

Алесь Бяляцкі Літаратура і нацыя Менск 1991 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА І БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ГРАМАДА Залатым дзесяцігодзьдзем беларускай літаратуры можна лічыць пэрыяд ад 1905 па 1915 год. У гэты час у беларускае прыгожае пісьменства назаўсёды ўвайшлі добры дзесятак творцаў, якія заклалі магутныя падваліны новай беларускай літаратуры. На зробленае імі і зараз гледзімо з захапленьнем і павагаю. Купала, Багдановіч, Колас, Гарун, Гарэцкі, Бядуля — суквецьце імёнаў, якому можа пазайздросціць любое літаратурнае пакаленьне. Своеасаблівы выбух у новай беларускай літаратуры абумоўлены грамадзкай сітуацыяй, што склалася на той час у Беларусі. Спынімся на гэтым больш падрабязна. Цяжка знайсьці больш меньш працяглы пэрыяд на Беларусі пасьля яе анэксіі Расеяй у канцы ХVII ст., каб на гэтай зямлі было зацішша. 1812-ы, 31-ы, 48-ы, 63-і, затым замах Грынявіцкага, і вось — пачатак новага стагодзьдзя — няўтаймаванае новае пакаленьне. Найбольш адукаваныя адплюшчваюць вочы астатнім. Як адзначае адзін з гісторыкаў, удзельнік ранейшых падзеяў, "сацыялістычныя ідэі на Беларусі да пачатку XX ст. ужо мелі шмат прыхільнікаў: не было ніводнага места, ніводнага мястэчка, дзе б не існавала якая-небудзь рэвалюцыйная група". Выразную адметнасць мела і нацыянальная структура края, што моцна адбівалася на сацыяльна-эканамічным разьвіцьці розных этнічных групаў і ў сваю чаргу уплывала на ўмовы разьвіцьця беларускага нацыянальнага адраджэння. М.Поташ у кнізе "Бальшавізм і дробнабуржуазныя партыі ў рэвалюцыі 1905 г. у Беларусі", выдадзенай у 1931 годзе, акрэсьліў становішча наступным чынам: "у вёсцы (памешчык пераважна паляк або апалячаны беларус, селянін — пераважна беларус...) і ў горадзе (буржуазія галоўным чынам яўрэйская і часткова польская і менш беларуская, рускае чыноўніцтва, рабочыя, у значнай ступені яўрэі, затым беларусы, палякі і рускія)." Беларусы пры гэтай раскладцы ўяўлялі найбольш вялікую і прыгнечаную частку грамадзтва — сялянства (нават сярод пралетарыяту і паўпралетарыяту, па падліках гісторыка М.Біча, на пачатак стагодзьдзя беларусы складаюць усяго толькі 17,1 прац.). Сялянская нацыя. А як жа буржуазія? Выбіваўся ж той-сёй з беларусаў у людзі. Паслухаем гісторыкаў: "Прамысловая і фінансавая буржуазія, якая зьяўлялася на Захадзе застрэльшчыкам нацыянальнага руху, на Беларусі гэтага заданьня выканаць не магла, з той простай прычыны, што яна з беларускасцю нічога супольнага ня мела, што яна пачувалася да супольнасьці з польскім або рускім народам і ўключалася ў рады польскіх нацыяналістаў або рускіх вялікадзяржаўных шавіністаў", — піша Вінцук Склубоўскі. Так, а што ж інтэлігенцыя? На гэта адказваюць самі адраджэнцы. Па словах публіцыста Лявона Гмырака, інтэлігенцыя краю складалася "с памешчыкоў-палякоў, і апалячэўшых, с чыноўнічэства расейскаго і абруселаго ды мешчанства часьцю абрусе лаго, часьцю апалячэнаго". Вось жа такая сітуацыя й вызначала шляхі разьвіцьця нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў. Усялякія спробы ў вырашэньні нацыянальнага пытаньня беларусаў непазьбежна прыводзілі да іхняга сацыяльнага статусу ў грамадзтве. Як заўважаў Язэп Лёсік, "буржуазныя станы на Беларусі стаялі зусім абасоблена ад асноўнага, сялянска-земляробскага насяленьня. Гэтая абасобленасьць
You might also like

Popular Science (june 2005)
Authors: Various    153    0


Popular Science (may 2005)
Authors: Various    207    0


Scientific American (april 2004)
Authors: Scientific American    203    0




избранные сочинения по естествознанию
Authors: Иоганн Вольфганг Гёте    204    0


мифологический словарь
Authors: Щеглов Г. , Арчер В.    256    0


A Tale Of Two Cities
Authors: Charles Dickens    136    0