E-Book Overview
Варшава-Нью Ёрк: „Беларускія Ведамасьці, ; Вільня: Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009. – 192 с.
Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне глябальных працэсаў культуралёгіі і разьвіцьця.
E-Book Content
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ
Зянон Пазьняк
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ (Выбраныя артыкулы)
Варшава–Нью Ёрк–Вільня „Беларускія Ведамасьці”, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве 2009 г.
UDK-008 (476) Pa 454
ISBN-978-9955-578-10-9
© Зянон Пазьняк
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ: 1. ЧАЛАВЕК Калі задумацца над жыцьцём чалавека, мераючы яго гісторыяй, грамадзкімі дачыненьнямі і вечнасьцю, то прыходзім да высновы аб існаваньні агульначалавечых каштоўнасьцяў, якія ў кожным народзе маюць сваістае асэнсаваньне і значэньне, як грунт, на якім палягае культурнае быцьцё людзей на Зямлі. Агульначалавечыя каштоўнасьці ёсьць, перш за ўсё, каштоўнасьці нацыі. Гэта сам чалавек, народ, мова, зямля (тэрыторыя, на якой жыве чалавек і народ), літаратура, дзяржава, сьцяг і г. д. Існаваньне чалавека ў грамадзтве накіраванае, найперш, на захаваньне і абарону гэтых каштоўнасьцяў. Абсалютнасьць іх не падвяргаецца сумненьню (не зьяўляецца дыскусійнай). Чалавек, ягонае жыцьцё і душа, ёсьць першаснымі каштоўнасьцямі самога чалавека. Людзі падзеленыя ў грамадзтве палітычнымі і сацыяльнымі антаганізмамі, бывае, могуць, кожны па-свойму і кожны з свайго гледзішча, дбаць пра дабро ўсёй нацыі, ненавідзячы адзін аднаго. Ці справядліва гэта, ці дапушчальна, ці павінна так быць? Безумоўна, што так быць не павінна. Але гэта ёсьць. Ёсьць, практычна, паўсюдна, толькі ў рознай ступені і ў розных праявах. Таму мы, насуперак нашым жаданьням і перакананьням, вымушаныя прызнаваць рэальнасьць. Аднак гэтая рэальнасьць дапушчальная толькі да пэўнае мяжы. 5
Такой мяжой ёсьць цана жыцьця чалавека, дакладней – ягоная сьмерць. Народ можа быць адзіным, пакуль не перакрочаная гэта мяжа. Таму цывілізаванае права, ствараючы юрыдычныя нормы, заўсёды імкнецца да абмежаваньня нянавісьці. Людзі, аб’яднаныя адной культурай, адным этнасам, адной гісторыяй, ня гледзячы на супроцьлеглыя палітычныя арыентацыі, павінны памятаць пра агульнае, дбаць пра агульныя нацыянальныя інтарэсы і бачыць супольную нацыянальную пэрспэктыву. Бо нашчадкі палітычных праціўнікаў могуць быць зусім не праціўнікамі, а сябрамі. Жыцьцё не стаіць на месцы. Палітычныя дактрыны зьмяняюцца, а народ, этнас, нацыя – застаюцца. Пры ўсёй жорсткасьці палітычных непрыхільнасьцяў, заўсёды можа надыйсьці час, калі беларус беларуса мусіць і абавязаны падтрымаць. Бо толькі тады можа існаваць беларуская палітыка, беларускі народ, беларуская дзяржава, беларуская культура ды беларуская мова, пакуль існуюць беларусы. Гаворачы пра каштоўнасьць чалавека, мы разглядаем яго шырока: як каштоўнасьць фэнамэнальную, этнічную і народную (тое ж самае – нацыянальную). У хрысьціянскай цывілізацыі стварылася яшчэ адна тыпалёгія чалавечай адметнасьці – індывідуальнасьць душы (пра гэта я ўжо пісаў раней). У другой палове ХХ-га стагоддзя чалавек-індывідуальнасьць стаў разглядацца ў сацыяльна-этычных дактрынах дэмакратычнага сьвету як найвышэйшая каштоўнасьць, якая валодае прыярытэтам перад народам, дзяржавай і грамадзтвам. Аднак, пасьля прыходу левых да ўлады ў дэмакратычных краінах (у выніку распаду СССР) і з узмацненьнем працэсу глябалізацыі, дактрынёрства аб „ правах чалавека” перарасло ў нешта, накшт