ганна герыч пра рэйтанаў, радзівілаў і ішкалдзь

E-Book Overview

// Arche. № 12. 2011. С. 175-226.
Вольга Гарбачова — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Займаецца даследаваннем сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі ХІХ ст. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца тэматычнага нумара «ARCHE» «Паўстанне 1863—1864 гг. і лёсы Беларусі» (12/2010). У згаданым нумары сярод іншых былі надрукаваныя яе публікацыі «Паўстанцы 1863 года на фотаздымках» і «Паўстанне 1863—1864 гг. у лёсе рымска-каталіцкага святарства Беларусі» (апошняя — сумесна з Зінаідай Антановіч).

E-Book Content

гісторыя Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь Вольга Гарбачова Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь І мя Ганны Герыч сёння даволі рэдка сустракаецца ў даследчыцкай літаратуры. І справа зусім не ў адсутнасці ў гэтай мемуарысткі літаратурных здольнасцяў і ў малавартасці прадстаўленага ніжэй яе твора, а ў тым традыцыйным падыходзе, які склаўся ў дачыненні да яе ўспамінаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі1. Нататкі Герыч параўноўваліся з «Успамінамі Сапліцы» Генрыка Жавускага, але, у адроз­ненне ад апошняга твора, ім не хапала маштабнасці і завершанасці, бо ў свет у свой час вый­шаў толькі невялікі кавалак з успамінаў, а частка іх так і засталася ў рукапісным выглядзе. Пра жыццё пісьменніцы захавалася няшмат звестак. Дакладная дата і месца яе нараджэння невядомыя. Пазначаецца толькі, што адбылося гэта каля 1789 г., сама ж Ганна Герыч пісала, што нарадзілася яна ў Слуцкім павеце, а ахрышчана ў Капыльскай парафіі2. Паходзіла мемуарыстка з вядомага роду Рэйтанаў герба Рэйтан, чым заўсёды ганарылася і пры любой нагодзе імкнулася падкрэсліць. У Беларусі гэты род вядзе сваю гісторыю дзесьці з 1600 г.3 Бацькам Ганны быў Міхал Рэйтан, які, у сваю чаргу, з’яўляўся сынам наваградскага падкаморыя Дамініка Рэйтана. Апошні, акрамя Мі­хала, меў яшчэ чатырох сыноў — Тадэвуша, які стаў знакамітым дзеячам ХVIII  ст. і пра­славіў свой род, Юзафа, Антонія і Станіслава, а таксама трох дачок — Канстанцыю, Марыяну і Ганну. Вольга Гарбачова — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Займаецца даследаваннем сацыяльнапалітычнай гісторыі Беларусі ХІХ ст. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца тэматычнага нумара «ARCHE» «Паўстанне 1863—1864 гг. і лёсы Беларусі» (12/2010). У згаданым нумары сярод іншых былі надрукаваныя яе публікацыі «Паўстанцы 1863 года на фотаздымках» і «Паўстанне 1863—1864 гг. у лёсе рымскакаталіцкага святарства Беларусі» (апошняя — сумесна з Зінаідай Антановіч). arche 12 2011 1 Вольга Гарбачова Сам Міхал Рэйтан на працягу жыцця займаў пасады наваградскага земскага піса­ра, слуцкага харужага і нясвіжскага павятовага маршалка4. З маладога ўзросту ён уваходзіў у блізкае атачэнне Караля Радзівіла, а ў 70-я гг. ХVIII ст. разам са сваімі братамі далучыўся да Антонія Тызенгаўза, стаўшы адным з найактыўнейшых прыхільнікаў апошняга ў Наваградскім павеце, што ў пэўнай ступені паўплывала на выбар яго ў 1777 г. на пасаду земскага пісара. Каля 1780  г. Міхал Рэйтан ажаніўся з Ганаратай Багдановіч. Ад гэтага шлюбу ён меў сыноў Казіміра (28.08.1778 — ?), слуцкага маршалка, Тадэвуша (21.09.1780—19.07.1860), слуцкага харужага, Станіслава Караля (29.01. 1781 — ?), пасля 1832  г. маршалка Слуцкага павета, Дамініка (7.09.1783— 11.1851), падпалкоўніка, узнагароджанага двума крыжамі5, а таксама дачку Ганну. Ганна мела не больш за дзесяць гадоў, калі памерла яе маці. Каля 1800 г. бацька ажаніўся ў другі раз. Другой жонкай Міхала Рэйтана пасля смерці Ганараты Багдано­віч стала ўдава ягонага брата Юзафа Людвіка з роду Касінскіх (нар. каля 1770). Пасля смерці маці Ганна выхоўвалася ў маёнтку Грушаўка разам са сваімі стрыечнымі сёстрамі (гэты перыяд яе жыцця апісваецца ў першай частцы ўспамінаў). Дасягнуўшы пэўнага
You might also like

Rockets And People
Authors: Boris Chertok , Asif Siddiqi    251    0


Isaac Newton
Authors: Gale E. Christianson    237    0


History: A Very Short Introduction
Authors: John H. Arnold    165    0


The Second World War: A People's History
Authors: Joanna Bourke    154    0


Europe 1450 To 1789: Encyclopedia Of The Early Modern World
Authors: Jonathan Dewald    153    0



Middle Ages
Authors: Judy Galens    194    0


American Men & Women Of Science
Authors: Katle P.M. , Nemeh K.H. , Schusterbauer N. (eds.)    201    0


American Men & Women Of Science
Authors: Katle P.M. , Nemeh K.H. , Schusterbauer N. (eds.)    167    0