E-Book Overview
Мінск: Бестпрынт, 2009. – 314 с. Зборнік навуковых артыкулаў
У шосты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на IX Шырмаўскіх чытаннях і II Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары, праведзеных 28 лістапада 2008 г. на філалагічным факультэце БДУ. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.
E-Book Content
Фалькларыстычныя даследаванні КАНТЭКСТ. ТЫПАЛОГІЯ. СУВЯЗІ
Зборнік артыкулаў ВЫПУСК 6
Пад навуковай рэдакцыяй В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай
МІНСК Бестпрынт 2009 УДК 398 ББК 82 1
Ф 84 Зацверджана кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта 4 сакавіка 2009 г., пратакол № 6 Рэдакцыйная калегія: В. П. Рагойша (старшыня); Г. А. Барташэвіч; К. П. Кабашнікаў; А. М. Андрэеў; А. І. Бельскі Навуковыя рэдактары: В. В. Прыемка, Т. А. Марозава Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук прафесар А. У. Марозаў; кандыдат філалагічных навук дацэнт А. Ю. Лозка
Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 6 / пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай. – Мінск: Бестпрынт, 2009. – 314 с. ISBN 978-985-6767-95-4
У шосты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на ІХ Шырмаўскіх чытаннях і ІІ Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары, праведзеных 28 лістапада 2008 г. на філалагічным факультэце БДУ. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.
УДК 398 ББК 82 Калектыў аўтараў, 2009 ISBN 978-985-6767-95-4 Бестпрынт, 2009
2
ПРАДМОВА Шаноўныя чытачы! Перад вамі шосты выпуск зборніка навуковых артыкулаў «Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі», аснову якога складаюць матэрыялы дакладаў, зачытаных падчас працы ІХ Шырмаўскіх чытанняў, а таксама матэрыялы ІІ Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара «Праблемы выкладання фальклору ў ВНУ». Абодва мерапрыемствы прайшлі на філалагічным факультэце БДУ 28 лістапада 2008 г. Іх арганізатарамі традыцыйна выступілі кафедра тэорыі літаратуры на чале з загадчыкам, доктарам філалагічных навук прафесарам В. П. Рагойшам, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору (загадчык – кандыдат філалагічных навук дацэнт Т. А. Марозава), студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фалькларыстыка» і фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай народнай культуры (загадчык – Г. М. Шваба). Як і ўсе папярэднія зборнікі «Фалькларыстычных даследаванняў», дадзенае выданне з’яўляецца сведчаннем нашай павагі да выдатнага беларускага фалькларыста, этнамузыказнаўцы, збіральніка, выдаўца, рэдактара, інтэрпрэтатара і папулярызатара народнай песні, кіраўніка знакамітай на ўвесь свет музычнай капэлы Рыгора Раманавіча Шырмы. Гэтае імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю беларускай нацыянальнай культуры. Р. Р. Шырма пражыў доўгае нялёгкае жыццё, сумленна служачы свайму народу, заклікаючы да справы адраджэння традыцыйнай культуры беларусаў, гучання роднай мовы, захавання народнай песні. Яго шматгранная дзейнасць з’яўляецца для нас, аўтараў фалькларыстычных даследаванняў, нязменным прыкладам адданай працы на карысць сваёй краіны, і мы спадзяемся, што прадстаўленыя ў зборніку навуковыя матэрыялы і палявыя запісы з’яўляюцца працягам справы гэтага выдатнага чалавека. У шостым выпуску «Фалькларыстычных даследаванняў» захаваны базавыя прынцыпы папярэдніх выданняў: падзел на разд