E-Book Overview

Мінск: Бестпрынт, 2008. – 291 с. Зборнік навуковых артыкулаў
У пяты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсі тэта, увай шлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта дас ледаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на VIII Шырмаўскіх чытаннях, праве дзеных 29 лістапада 2007 г. на філалагічным факуль тэце БДУ. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратура знаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.

E-Book Content

КАНТЭКСТ. ТЫПАЛОГІЯ. СУВЯЗІ Зборнік артыкулаў ВЫПУСК 5 Пад навуковай рэдакцыяй Р. М. Кавалёвай МІНСК Бестпрынт 2008 УДК 398 ББК 82 Ф 84 Зацверджана кафедрай тэорыi лiтаратуры Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта 28 красавіка 2008 г., пратакол № 5 Рэдакцыйная калегія: В. П. Рагойша (старшыня); Г. А. Барташэвіч; К. П. Кабашнікаў; А. М. Андрэеў; А. І. Бельскі Навуковы рэдактар: Р. М. Кавалёва Р э ц э н з е н т ы: доктар філалагічных навук І. В. Казакова; кандыдат філалагічных навук В. А. Вараб’ёва Ф 84 Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. арт. Вып. 5 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай. – Мiнск : Бестпрынт, 2008. – 291 с. ISBN 978-985-6873-04-4. У пяты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на VІІІ Шырмаўскіх чытаннях, праведзеных 29 лістапада 2007 г. на філалагічным факультэце БДУ. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі. УДК 398 ББК 82 ISBN 978-985-6873-04-4 © Калектыў аўтараў, 2008 © Бестпрынт, 2008 СЛОВА ПРА Р. Р. ШЫРМУ (ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ) Напачатку 2007 г. споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Раманавіча Шырмы (8(20).1.1892, в. Шакуны Пружанскага раёна – 23.3.1978). Постаць Р. Р. Шырмы прыкметна вылучаецца на фоне яго сучаснікаў. Нястомны збіральнік беларускага фальклору, удумлівы этнамузыказнаўца і фалькларыст, уважлівы ўкладальнік зборнікаў народных песень – як ва ўласных запісах і нотных расшыфроўках, так і ў апрацоўках для практычнай дзейнасці прафесійных і аматарскіх калектываў, заснавальнік шматлікіх хораў з беларускім песенным рэпертуарам, заснавальнік і кіраўнік Акадэмічнай харавой капэлы, якая цяпер носіць яго імя, педагог, публіцыст, грамадскі дзеяч… І ўсё гэта адзін чалавек – Рыгор Раманавіч Шырма, сапраўдны беларускі інтэлігент, патрыёт, усёй душою адданы Радзіме і беларускай песні, высокія эстэтычныя вартасці якой ён падкрэсліваў у сваіх артыкулах і практычна дэманстраваў праз выступленні капэлы. Яе канцэрт у Маскве ў дні другой дэкады беларускага мастацтва і літаратуры (1955) настолькі ўразіў Аляксандра Фадзеева, які слухаў па радыё выступленне гэтага цудоўнага хора, што ён з захапленнем пісаў: «Вы – вялікі і сапраўдны майстар, дарагі Рыгор Раманавіч. Безумоўна, калектыў, створаны Вамі, – гэта з’ява значная і незвычайная, гэта, безумоўна, адзін сярод першых, дзесьці ў першай пяцёрцы сярод харавых калектываў нашай краіны, такой багатай на хоры». Праз песню Р. Р. Шырма здолеў паказаць душу беларускага народа, яго жывую гісторыю. У сваёй дзейнасці ён імкнуўся да таго, каб «вывучыць тыя асаблівасці творчага народнага калектыву, якія не даводзяцца разважаннямі, а заўсёды паказваюцца ў мастацкіх формах». Гэтая думка маэстра асабліва блізкая пазіцыі фалькларыстаўфілолагаў, якія зыходзяць з меркавання, што фальклор – перш за ўсё мастацтва слова, сінкрэтычна спаянага з напевам у лірычных жанрах вуснай народнай творчасці. 3 Фалькларысты Белдзяржуніверсітэта захоўваюць удзячную памяць аб
You might also like

Popular Science (may 2005)
Authors: Various    212    0


Scientific American (april 2004)
Authors: Scientific American    206    0


Scientific American (august 1999)
Authors: Scientific American    154    0


Scientific American (july 2004)
Authors: Scientific American    188    0


Scientific American (september 1999)
Authors: Scientific American    134    0



Volkswagen Passat
   124    0


поймайте мне колобуса
Authors: Джеральд Даррелл    264    0