гістарычны слоўнік беларускай мовы. выпуск 21. никой - оддухъ

E-Book Overview

Мінск: Навука і тэхніка, 2002. — 405 с.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы — шматтомнае акадэмічнае выданне тыпу «гістарычны слоўнік», першы і адзіны ў айчыннай гуманітарнай навуцы даведнік, які з максімальнай паўнатой адлюстроўвае багацце слоўнікавага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст., з’яўляецца надзейнай крыніцай пазнання мінулага Беларусі, дае змястоўную інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным жыцці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа ў названы перыяд. У выпусках слоўніка, апублікаваных на працягу 1982–2012 гг., дэталёвую лексікаграфічную апрацоўку атрымалі звыш 40000 слоў, зафіксаваных у граматах, дагаворах, статутах, летапісах, хроніках, хранографах, воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных творах.
Праца над слоўнікам была пачатая ў створаным у пач. 1950-х гг. Аддзеле гісторыі беларускай мовы Інстытуту мовазнаўства АН БССР. У 1960 былі абмеркаваны агульныя прынцыпы стварэння слоўніка і пачатая падрыхтоўка спецыяльнай картатэкі пад назвай «Слоўнік помнікаў старабеларускай пісьменнасці XIV—XVIII стагоддзя». Праца адбывалася пад кіраўніцтвам А. І. Жураўскага, тады загадчыка аддзела, і была скончана ў 1972; картатэка на 1994 налічвала 1 млн. 60 тыс. картак. Непасрэдная работа па падрыхтоўцы слоўніка была пачатая ў 1973.
Першая спроба выдання гістарычнага слоўніка беларускай мовы адносіцца да 1860-х гг. — мовазнавец Іван Насовіч падрыхтаваў такі слоўнік («Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў…»), але той не быў выдадзены. Аб патрэбе выдання спецыяльнага слоўніка старабеларускай мовы шмат казаў мовазнавец Яўхім Карскі. У 1927 невялікая група па распрацоўцы гістарычнага слоўніка была ўтвораная ў Інбелкульце, але яе работа не мела вынікаў (гл. рэпрэсіі ў БССР 1929-1931).

E-Book Information

  • Pages In File: 204

  • Language: Belorussian

  • Topic: 315

  • Library: twirpx

  • Commentary: 1,169,037

  • Org File Size: 39,100,676

  • Extension: pdf

  • Tags: Языки и языкознание Белорусский язык Словари и разговорники Гістарычны слоўнік беларускай мовы

You might also like

алфавитно-корневой иврит-русский словарь
Authors: Б.Подольский , А.Фридман    372    0


Scientific Writing: A Reader And Writer's Guide
Authors: Jean-Luc Lebrun    174    0


An Introduction To English Syntax
Authors: Jim Miller    191    0



The Handbook Of Applied Linguistics
Authors: Alan Davies , Catherine Elder    224    0



World Of Microbiology And Immunology
Authors: K. Lee Lerner , Brenda Wilmoth Lerner    149    0


Essential Grammar In Use Supplementary Exercises With Answers
Authors: Helen Naylor , Raymond Murphy    187    0