інфарматыка. 9 клас

E-Book Overview

Падручнік. — Мінск: Народная асвета, 2009. — 191 с.
Вучэбны дапаможнік для 9-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання.
Прадстаўленне інфармацыі ў камп'ютэры. Асновы алгарытмізацыі і праграміравання. Асновы анімацыі. Інфармацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнет.

E-Book Content

А. І. Лапо А. Я. Пупцаў ас ве та Г. А. Забароўскі од на я Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання На р Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Мінск «Народная асвета» 2009 Правообладатель Народная асвета УДК 004(075.3=161.3) ББК 32.81я721 З-41 Аўтары: ас ве та Г. А. Забароўскі (раздзелы 1, 2, 3, 4), А. І. Лапо (раздзел 2), А. Я. Пупцаў (раздзелы 1, 4) Пераклад з рускай мовы Н. М. Алганавай Р э ц э н з е н т ы: Забароўскі, Г. А. Інфарматыка : вучэб. дапам. для 9-га кл. агульаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Г. А. Забароўскі, А. І. Лапо, А. Я. Пупцаў ; пер. з рус. мовы Н. М. Алганавай. — Мінск : Нар. асвета, 2009. — 191 с. : іл. ISBN 978-985-03-1253-2. На р З-41 од на я кафедра інфармацыйных тэхналогій у культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (загадчык кафедры, канд. фіз.-мат. навук, дацэнт П. У. Глякаў); настаўнік інфарматыкі вышэйшай катэгорыі СШ № 209 г. Мінска Л. І. Масткова ISBN 978-985-03-1253-2 УДК 004(075.3=161.3) ББК 32.81я721 © Забароўскі Г. А., Лапо А. І., Пупцаў А. Я., 2009 © Алганава Н. М., пераклад на беларускую мову, 2009 © Афармленне. УП «Народная асвета», 2009 Правообладатель Народная асвета АД АЎТАРАЎ Паважаныя школьнікі! На р од на я ас ве та Інфарматыка ў сучасным свеце з’яўляецца адной з навук, што развіваюцца найбольш хутка. Кожны год удасканальваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, з’яўляецца новае тэхнічнае, праграмнае і інфармацыйнае забеспячэнне камп’ютэра. Дадзены вучэбны дапаможнік прапануе Вам працягнуць вывучэнне інфарматыкі, інфармацыйных тэхналогій і праграміравання. Першы раздзел вучэбнага дапаможніка дазволіць Вам даведацца, якім чынам захоўваецца інфармацыя ў камп’ютэры і як вымяраецца аб’ём інфармацыі. Другі раздзел паглыбіць Вашы веды ў вобласці праграміравання. Вы пазнаёміцеся з новым тыпам даных — масівам — і навучыцеся рашаць задачы з выкарыстаннем гэтага тыпу даных. У трэцім раздзеле Вы даведаецеся аб асновах анімацыі, пазнаёміцеся з відамі анімацыі, навучыцеся ствараць анімацыйныя фільмы. У чацвёртым раздзеле прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет. Вы даведаецеся аб службе WWW і аб спосабах пошуку інфармацыі. Для замацавання вывучанага матэрыялу пасля параграфаў змешчаны пытанні , для практычнай работы дадзены практыкаванні. Жадаем поспехаў! ? Правообладатель Народная асвета Раздзел 1 ПРАДСТАЎЛЕННЕ ІНФАРМАЦЫІ Ў КАМП’ЮТЭРЫ ас ве та § 1. Кадзіраванне інфармацыі На р од на я Для зносін адзін з адным мы выкарыстоўваем натуральную мову, напрыклад беларускую або рускую. У аснове натуральнай мовы ляжыць алфавіт, які ўяўляе сабой сістэму графічных знакаў для перадачы гукаў вуснай мовы. Алфавіт натуральнай мовы з’яўляецца універсальным кодам любой пісьмовай культуры. Пры размове гэты код перадаецца гукамі, пры пісьме — літарамі. Акрамя натуральных моў, чалавек выкарыстоўвае фармальныя мовы са сваімі асобымі кодамі: матэматычныя і хімічныя формулы, ноты. Код — гэта сістэма ўмоўных знакаў, кожнаму з якіх ставіцца ў адпаведнасць пэўнае значэнне. Працэс пераўтварэння інфармацыі ў адпаведнасці з правіламі, зададзенымі некаторым кодам, называюць кадзіраваннем. Працэс, адваротны кадзіраванню, называюць дэкадзіраванне
You might also like

High Performance Data Mining
Authors: Guo , Grossman. (eds.)    214    0


Parallel And Distributed Logic Programming
Authors: Bhattacharya A. , Konar A. , Mandal A.    187    0



Invitation To Fixed-parameter Algorithms
Authors: Rolf Niedermeier    117    0


Pattern Classification
Authors: Richard O. Duda , Peter E. Hart , David G. Stork    156    0


Multimedia Image And Video Processing
Authors: Ling Guan , Sun-Yuan Kung , Jan Larsen (editors)    123    0


Image Processing In C
Authors: Dwayne Phillips    163    0


Statistical Pattern Recognition
Authors: Andrew R. Webb    142    0


Introduction To Complexity Theory, Lecture Notes
Authors: Goldreich O.    133    0


A Practical Theory Of Programming
Authors: Eric C.R. Hehner    156    0