культура мовы

E-Book Overview

Мн.:Тэхналогія, 2002. - 444с. ISBN: 985-458-062-8
Автор делится своими размышлениями о путях усовершенствования белорусского правописания, анализирует типичные нарушения системы белорусского языка в областях морфологии и синтаксиса, на многочисленных конкретных примерах рассматривает проблемы его лексического нормирования. Интересно всем, интересующимся вопросами культуры современного белорусского языка.

E-Book Content

Павел Сцяцко УДК811.161.3'36 ББК81.2Бел С 92 Рэцэнзенты: Любоў Антанюк, доктар філалагічных навук Аляксандр Станкевіч, доктар філалагічных навук С 92 Сцяцко П. Культура мовы / П.Сцяцко. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 444 с. І5ВЫ 985-458-062-8. Аўтар дзеліцца сваімі развагамі пра шляхі ўдасканалення беларускага правапісу, аналізуе тыповыя парушэнні сістэмы нашае мовы ў галіне марфалогіі і сінтаксісу, на шматлікіх канкрэтных прыкладах разглядае праблемы яе лексічнага нармавання. Будзе карыснаю журналістам, выдаўцам, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі культуры сучаснай беларускай мовы. УДК 811.161.3*36 ББК 81.2Бел І5ВЫ 985-458-062-8 © Сцяцко П., 2002 © "Тэхналогія", 2002 АД ВЫДАВЕЦТВА Вострую патрэбу ў адраджэнні і далейшым самабытным развіцці беларускай нацыянальнай мовы досыць выразна выказаў славуты навуковец, аўтар манаграфіяў, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па гісторыі беларускай літаратурнай мовы для вышэйшых навучальных установаў Беларусі, доктар філалагічных навук Леў Шакун. 3 прыроды сваёй чалавек вельмі асцярожны, свае думкі ён выклаў у замежным друку ў публікацыі (на рускай мове) "Проблемы белорусского языка в свете национального возрождения Бело­ руссии", змешчанай у польскім часопісе "Когрга^у Зіадуізіусгпе" ЬыЫіп, 1995. С. 235—244. Навуковец справядліва лічыў, што рэформа 1933 года здзяйснялася з мэтай набліжэння беларускай мовы да рускай ("Она была направлена на слияние национальных языков"). Спыняючыся на надзённых задачах нацыянальнага беларускага адраджэння, Л.Шакун адзначаў: "Теперь особенно важно заняться упорядочением литературных норм, всей национальной язы­ ковой практики... Необходимо решить и ряд других вопросов культуры бело­ русского языка. Это касается прежде всего принципов отбора лексико-фразеологических средств, отношения к заимствованиям, "забытым" словам и выражениям, вообще активизации внутренних ресурсов языка, всего того, что составляет его национальную специфику" (С. 242). Мінула тры гады ад таго часу, як Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы выдаў кнігу Паўла Сцяцко "Праблемы нормы, культуры мовы" (Гродна, 1998. 294 с ) , і два гады, як выйшлі "Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы" таго самага аўтара (Гродна, 1999. 292 с.) Кнігі прыхільна сустрэла беларуская нацыянальная інтэлігенцыя — пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі і выкладчыкі ВНУ, супрацоўнікі рэдакцыяў і выдавецтваў. Сведчаннем таму — шматлікія замовы на кнігі, атрыманыя аўтарам, а таксама выдавецкім аддзелам універсітэта. У рэспубліканскім перыядычным друку з'явіліся ўхвальныя водгукі (Я.Зэльвіч. Чысцецдля мовы (ЛіМ. 10.04.1998); І.Германовіч. Дзеля нашага нацыянальна-культурнага ад­ раджэння, захавання нас як нацыі (Наша слова. 6.05. і 13.05.1998); М.Даніловіч. 3 руплівасцю і пашанай да роднага слова (Роднае слова. 1998. № 3); А.Каўрус. Служэнне роднаму слову (Полымя. 1999. № 1); I Термановіч. Працяг размовы: Дзеля нашага нацыянальнага адраджэння, захавання нас як нацыі (Наша слова. 15.08.1999)). Высокую ацэнку атрымалі згаданыя кнігі і ў публікацыях з нагоды юбілею аўтара Ш.Шавыркін. Карыфей айчыннага мовазнаўства. Звязда. 4.03.2000; М.Скобла. Рыцар вяльможнага слова. ЛіМ. 3.03.2000 ды іншыя). 3 У новым выданні, якое чытач трымае ў руках, матэрыилы дзвюх ранейшых кнігаў спалучаныя ў межах адной (з захаваннем усяго іх зместу), пад агульным назовам "Культура мовы". Мовазнаўчы тэрмін
You might also like

Ntc's Dictionary Of American Slang And Colloquial Expressions
Authors: Richard A. Spears    222    0


On Nature And Language
Authors: Noam Chomsky , Adriana Belletti , Luigi Rizzi    174    0



Forensic Science: An Illustrated Dictionary
Authors: John C. Brenner    161    0


The A-z Of Correct English
Authors: Angela Burch    236    0



New Headway. Advanced Workbook With Key, Student's Book
Authors: Soars L. , Soars J. , Falla T.    184    0


Grammar Practice For Upper Intermediate Students (with Key)
Authors: Elaine Walker , Steve Elsworth    149    0