E-Book Overview
Гэта кніга — своеасаблівая энцыклапедыя i каштоўная крыніца звестак аб тым як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Складзена мінскай гаспадыняй i ўтрымлівае шмат надзвычай цікавых i карысных нават i цяпер парад i рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну i садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы i расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай... Кніга дапаможа жанчыне спасцігнуць шмат якія хатнія таямніцы. Акрамя таго, яе па праву можна лічыць літаратурным помнікам мінулага стагоддзя. Перавыдавалася ў Вільні неаднойчы. Апошні раз пабачыла свет у 1858 годзе. На беларускай мове выходзіць упершыню. Адрасуецца масаваму чытачу.
E-Book Content
Літаратурныя помнікі Беларусі
ЛІТОЎСКАЯ ГАСПАДЫНЯ ЦІ НАВУКА АБ УТРЫМАННІ Ў ДОБРЫМ СТАНЕ ХАТЫ I ЗАБЕСПЯЧЭННІ ЯЕ ЎСІМІ ПРЫПРАВАМІ I ЗАПАСАМI КУХОННЫМІ I АПТЭКАРСKІMI I ГАСПАДАРЧЫМІ, А ТАКСAMA ГАДАВАННІ I ЎТРЫМАННІ СКАЦІНЫ, ПТУШКІ I IHШАЙ ЖЫВЁЛЫ АДПАВЕДНА СПОСАБАМ НАЙБОЛЬШ ВЫПРАБАВАНЫМ і ПРАВЕРАНЫМ ВОПЫТАМ I ДА ТАГО Ж САМЫМ ТАННЫМ I ПРОСТЫМ
МІНСК "ПОЛЫМЯ" 1993
ББК 37.279 Л64 УДК 64.021
Серыя заснавана ў 1991 годзе Пераклад з польскай мовы П. Р. Казлоўскага, В. В. Нядзвецкай Слоўца да чытача Адама Мальдзіса
Пераклад падрыхтаваны па выд анні: GOSPODYNI LITEWSKA, czyli Nauka utrzymywania porządnie domu i zaopatrzenia go we wszystkie przyprawy, zapasy kuchenne, apteczkowe i gospodarskie, tudzież hodowania i utrzymywania bydła, ptastwa i innych źuwiolów, według sposobów wyprobowańszych i najdoswiadozeńszych, a razem najtańszych i najprostszych. Wilno: Drukiem Józefa Zawadzkiego, 1858.
Мастакі У. У. Даўгяла, І. A. Дзямкоўскі ISBN 5-345-00496-Х
© Пераклад. П. Р. Казлоўскі, В. В. Нядзвецкая, 1993 © Прадмова. A. I. Мальдзіс, 1993 © Афармленне. У. У. Даўгяла, I. A. Дзямкоўскі, 1993
© OCR: Камунікат.org, 2012 год © Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2012 год © PDF: Камунікат.org, 2012 год
СЛОЎЦА ДА ЧЫТАЧА Перад вамі, шаноўныя спадары і спадарыні (ды будзе мне дазволена ўжыць гэты старасвецкі і адначасова новы выраз), незвычайная, унікальная кніга. Яна магла б выйсьці пад больш дакладнай назвай – не “Літоўская гаспадыня”, а “Беларуская гаспадыня”, бо ў ёй акумуляваны гаспадарча-кулінарны вопыт не продкаў сённяшніх летувісаў (у XIX стагоддзі іх называлі пераважна жмудзінамі), а жыхароў Міншчыны, якую ў адпаведнасці з гістарычнай прыналежнасцю да Вялікага княства Літоўскага ў тым жа XIX стагоддзі залічылі да Літвы (прыгадаем, што і Мінск тады зваўся Літоўскім, і Брэст - Літоўскім). Кніжка гэтая магла б з’явіцца не ананімна, як выходзіла раней і выходзіць цяпер, а з указаннем прозвішча аўтара, дакладней – аўтаркі. Ды такая ўжо была воля аўтаркі, каб ўсе шэсць выданняў “Літоўскай гаспадыні” – і прыжыццёвае (1848), і пасмяротныя (1851, 1856, 1858, 1862, 1873) – убачылі свет ананімна. Таму воля тая захоўваецца і зараз, у першым беларускім перакладзе. Таму згодна зканонамі тэксталогіі, кніжка выходзіць пад першапачатковай, няхай і ўмоўнай назвай. Дык хто ж яна, таямнічая аўтарка першай беларускай гаспадарчакулінарнай энцыклапедыі, няхай i апранутай — у адпаведнасці з тагачаснай рэальнасцю — у польскамоўную апратку?! Прызнацца, доўгі час яе прозвішча не ведаў i я. Экземпляр "Літоўскай гаспадыні" віленскага выдання 1858 года, з якога i зроблены гэты пераклад, трапіў да мяне выпадкова. Неяк у 1970 годзе я чытаў лекцыю ў Магілёўскай абласной бібліятэцы. Пасля мяне папрасілі паглядзець i вызначыць каштоўнасць польскіх кніг, што стаялі ў запасніках. A калі работа была закончана, дазволілі як "ганарар" узяць нешта з дублетаў. Выбор мой паў на "Літоўскую гаспадыню", бо, па-першае, я разумеў, што пад словам "літоўскі" тут хаваецца беларускі падтэкст, пa-другое, у іншых бібліятэках яна мне не сустракалася