E-Book Overview
Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер.4.Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2008.-№2.-С. 3-7.Дается краткий обзор истории изучения поэмы «Радзивиллиада» Яна Радвана, уточняются сведения о времени опубликования произведения, определяется его место в литературе Великого княжества Литовского эпохи позднего Ренессанса. Анализируется предисловный комплекс, жанровая природа, особенности архитектоники, система образов произведения. Приводятся аргументы в пользу атрибуции поэмы «Радзивиллиада» как памятника белорусской ренессансной поэзии.
E-Book Content
Літаратуразнаўства Ж.В. НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ «РАДЗІВІЛІЯДА» ЯНА РАДВАНА (ВІЛЬНЯ, 1592) У КОЛЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫХ ПРАБЛЕМ Даeтся краткий обзор истории изучения поэмы «Радзивиллиада» Яна Радвана, уточняются сведения о времени опубликования произведения, определяется его место в литературе Великого княжества Литовского эпохи позднего Ренессанса. Анализируется предисловный комплекс, жанровая природа, особенности архитектоники, система образов произведения. Приводятся аргументы в пользу атрибуции поэмы «Радзивиллиада» как памятника белорусской ренессансной поэзии. The history of studying the poem «Radivilias» by Ioannes Radvanus is briefly reviewed, the poem publication data on the time are defined more accurately, its place in the late Renaissance literature of Grand Duchy of Lithuania is defined. The preface complex, genre nature of the work, peculiarities of architectonics and the system of images are analysed. The arguments in favour of attribution of the poem «Radivilias» to literary texts of Belarusian Renaissance poetry are given. Гераічная паэма Яна Радвана «Radivilias sive De vita et rebus praeclarissime gestis, immortalis memoriae, illustrissimi principis Nicolai Radivili» («Радзівіліяда, або Пра жыццё і подзвігі бессмяротнай памяці, учыненыя з найвялікшай славай, найсвятлейшага князя Мікалая Радзівіла», далей – «Радзівіліяда»), якая пабачыла свет у віленскай друкарні Яна Карцана ў 1592 г., – адзін з цэнтральных помнікаў лацінамоўнай паэзіі Беларусі. Побач з «Прускай вайной» Яна Вісліцкага гэты твор стаў паэтычным асэнсаваннем гераічнай мінуўшчыны нашага народа. Першую згадку пра «Радзівіліяду» змясціў польскі бібліёграф Ян Даніэль Яноцкі ў 1747 г., адзначыўшы, што гэта – «unendlich seltenes Werk» («надзвычай рэдкі твор») (Janocki 1747, 84), і даўшы яму даволі крытычную ацэнку. Спосаб абмалёўкі галоўнага героя, князя Мікалая Радзівіла, ён ахарактарызаваў так: «Der Verfasser scheinet gar nicht zur Besingung eines so grossen Helden, von der Natur bestimmet gewesen zu sein» («Здаецца, што аўтар для апісання такога вялікага героя не адштурхоўваўся ад прыроды») (Janocki 1747, 84). Кароткімі згадкамі пра «Радзівіліяду» абмежаваліся польскія даследчыкі пачатку XIX ст.: літаратуразнавец Ф. Бянткоўскі (гл. Bentkowski 1814, 664) і бібліёграф М.Г. Юшыньскі (гл. Juszyński 1820, 102). Ужо яны заўважылі яўную «літвінскую» дамінанту ў ідэйнай накіраванасці твора, у сувязі з чым на працягу ўсяго XIX і першай паловы ХХ cт. велічная эпапея Яна Радвана заставалася па-за ўвагай польскіх літаратуразнаўцаў. Б. Надольскі ў сваім дакладзе, прысвечаным культуры Адраджэння, назваў паэму «вершаванай хронікай, задуманай як эпас» і зрабіў негатыўнае падсумаванне: «Ад “Радзівіліяды” моцна патыхае шкалярствам» (Nadolski 1956, 209). З канца 50-х гг. ХХ ст. творчасць Яна Радвана ўводзіцца ў кантэкст даследаванняў па гісторыі літоўскай літаратуры. Першым з літоўскіх вучоных згадаў «Радзівіліяду» ў сваёй працы В. Абрамавічус (гл. Abramavičius 1959), а Б. Казлаўскас у 1965 г. апублікаваў артыкул, прысвечаны паэме Яна Радвана (гл. Kazlauskas 1965). Дзякуючы гэтым і іншым працам літоўскіх вучоных, «Радзівіліяда» да пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя ідэнтыфікавалася як помнік менавіта літоўскай літаратуры (гл. Корсакас 1985, 504). Нават праз стрыманыя радкі паз