Preparing link to download Please wait... Download

E-Book Overview

Мінск: Бестпрынт, 2007. – 224 с.Зборнік навуковых артыкулаў
У чацвёрты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на VІ Шырмаўскіх чытаннях, праведзеных 30 лістапада 2006 г. на філалагічным факультэце БДУ. Аўтары выказваюць арыгінальныя гіпотэзы, шукаюць новыя шляхі і прыёмы аналізу фальклорных і літаратурных тэкстаў, культурных з’яў, уводзяць у навуковы ўжытак новыя матэрыялы.Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.

E-Book Content

ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ КАНТЭКСТ. ТЫПАЛОГІЯ. СУВЯЗІ Зборнік артыкулаў ВЫПУСК 4 пад навуковай рэдакцыяй Р. М. Кавалёвай і В. В. Прыемка МІНСК Бестпрынт 2007 УДК ББК Ф Зацверджана кафедрай тэорыi лiтаратуры Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта 14.06.2007, пратакол № 8 Рэдакцыйная калегія : В. П. Рагойша (старшыня); Г. А. Барташэвіч; К. П. Кабашнікаў; А. М. Андрэеў; А. І. Бельскі Навуковыя рэдактары : Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук А. С. Ліс кандыдат філалагічных навук У. А. Васілевіч Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 4 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. – Мiнск : Бестпрынт, 2007. – 224 с. ISBN У чацвёрты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на VІ Шырмаўскіх чытаннях, праведзеных 30 лістапада 2006 г. на філалагічным факультэце БДУ. Аўтары выказваюць арыгінальныя гіпотэзы, шукаюць новыя шляхі і прыёмы аналізу фальклорных і літаратурных тэкстаў, культурных з’яў, уводзяць у навуковы ўжытак новыя матэрыялы. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі. УДК ББК У афармленнi вокладкi выкарыстаны фотаздымкi работ майстра саломапляцення Алены Шабунi ISBN © Калектыў аўтараў, 2007 © Бестпрынт, 2007 2 ПРАДМОВА Народная творчасць – не проста багацейшы культурны скарб, назапашаны многiмi пакаленнямi, а своеасаблівая форма генетычнай памяці этнаса, важнейшы сродак выяўлення нацыянальнай свядомасці, непаўторнасці, самабытнасці народа. Нягледзячы на тое, што вывучэнне і захаванне традыцыйнай культуры з’яўляецца моцным падмуркам дзяржаўнай iдэалогii, адыгрывае важную ролю ў патрыятычным i культурным выхаваннi, садзейнічае гуманізацыі нашага грамадства, адраджэнню яго маральных ідэалаў, развiццю грамадскай свядомасцi i нацыянальнай самасвядомасцi, беларуская фалькларыстыка як не мела, так да сённяшняга дня не мае ўласнага навуковага выдання, карыстаючыся паслугамі «Весцяў», «Веснікаў», матэрыялаў навуковых канферэнцый і да т. п. выданняў. Калі кіраўніцтва нашай дзяржавы надае праблемам захавання духоўнай спадчыны, вывучэння і развіцця традыцыйнай народнай культуры пэўную ўвагу, аб чым сведчаць Законы РБ i Указы, падпiсаныя прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь А. Р. Лукашэнкам, то застаецца надзея, што ў рэшце рэшт гэта пытанне будзе станоўча вырашана. Мы разглядаем выданне «Фалькларыстычных даследаванняў» як крок да мэты. Штогадовы зборнік – красамоўнае сведчанне наступнага: 1. Існуе вялікая колькасць даследчыкаў розных профілей, якія цікавяцца праблемамі вывучэння фальклору, міфалогіі, семантычнай паэтыкі, этналінгвістыкі, менавіта таго, што мае назву «традыцыйная духоўная культура» і што ва ўмовах глабалізацыі застаецца этнавызначальным арыенцірам. 2. Іх працы, саб