Preparing link to download Please wait... Download

E-Book Overview

Мн.: Бестпрынт, 2004. ― 245 с.Зборнік навуковых артыкулаў
Зборнік прысвечаны актуальным праблемам фалькларыстыкі і складаецца з даследаванняў, якія сталі вынікам працы над двума навуковымі праектамі – пераможцамі конкурсу грантаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ (2003 год), і матэрыялаў IV Шырмаўскіх чытанняў, праведзеных 18 лістапада 2003 года на філалагічным факультэце БДУ. Увага аўтараў да асобных пытанняў спалучаецца з шырокім поглядам на праблемы, імкненнем разглядаць фальклорныя і літаратурныя творы ў кантэксце культурных з’яў, тыпалагічных і кантактных сувязей.Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.

E-Book Content

ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ КАНТЭКСТ. ТЫПАЛОГІЯ. СУВЯЗІ МІНСК Бестпрынт 2004 2 УДК 398 ББК 82 Ф 74 Навуковыя рэдактары Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка Р э ц э н з е н т ы: доктар філалагічных навук А. У. Марозаў кандыдат філалагічных навук Л. А. Гедзімін Рэкамендавана да друку кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: Зб. арт. / Пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. ― Мн.: Бестпрынт, 2004. ― 245 с. ISBN 985-6722-47-0 Зборнік прысвечаны актуальным праблемам фалькларыстыкі і складаецца з даследаванняў, якія сталі вынікам працы над двума навуковымі праектамі – пераможцамі конкурсу грантаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ (2003 год), і матэрыялаў IV Шырмаўскіх чытанняў, праведзеных 18 лістапада 2003 года на філалагічным факультэце БДУ. Увага аўтараў да асобных пытанняў спалучаецца з шырокім поглядам на праблемы, імкненнем разглядаць фальклорныя і літаратурныя творы ў кантэксце культурных з’яў, тыпалагічных і кантактных сувязей. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі. УДК 398 ББК 82 ISBN 985-6722-47-0 © Калектыў аўтараў, 2004 © Бестпрынт, 2004 3 ПРАДМОВА Пры ўсёй сваёй традыцыйнасці фальклор як від мастацтва знаходзіцца ў безупынным руху. Ён узбагачаецца новымі жанрамі, відамі, мастацкімі сродкамі, знікаюць ці мадыфікуюцца старыя формы. Сучасны этап бытавання фальклору вельмі паказальны ў плане адлюстравання дынамічных працэсаў. Хуткае развіццё гарадскога фальклору (у прыватнасці, армейскага, камп’ютэрнага, дзіцячага, студэнцкага і да т.п.) у асобную мастацкую сістэму дазваляе гаварыць пра новы этап у эвалюцыі народнай творчасці, які характарызуецца дыферэнцыяцыяй на аснове суаднесенасці з той ці іншай субкультурай, дэфармацыяй асноўнага для фальклору паняцця вуснасці за кошт экспансіі пісьмовых формаў бытавання тэкстаў і г.д. Гэты вялікі фрагмент народнай культуры, безумоўна, патрабуе спецыяльных падыходаў да яго апісання, асэнсавання і рэфлектацыі. Як вядома, у выніку шматгадовых тэарэтычных і канкрэтных даследаванняў з’яў народнай творчасці фалькларыстыка выпрацавала свае аналітычныя прыёмы, свой арсенал паняццяў і тэрмінаў. Тым не менш, каб зразумець фальклорную сутнасць новых з’яў і ў той жа час зафіксаваць змены, якія адбываюцца ў традыцыйнай культуры, неабходна ўдасканальваць аналітычны інструментарый, звяртаючыся да метадалагічных набыткаў у галіне сацыялогіі, псіхалогіі, тэорыі камунікацый, кагніталогіі і іншых навук. Сучасныя фалькларыстычныя даследаванні якраз скіраваны на выхады ў іншыя дысцыпліны ― перш за ўсё ў культуралогію, лінгвістыку, гісторыю культуры, псіхалогію. Гэта зразумела, бо тэкст фальклорнага твора ― шматгранная «другая рэальнасць», такая ж багатая, як і «першая». З аднаго боку, ён акумулюе і менталітэт нацыі, і псіхалогію асобы, і бытавыя рэаліі, і філасофію жыцця, а з другога боку, набывае глыбіню толькі пры разглядзе ў ш