E-Book Overview
Тезис доклада. Республиканская научная конференция "Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць XIX – пачатак XXI ст.)". Гродно, 2009. – 153-161 с.
Рассмотрены аспекты развития рабочего движения на Гродненщине в период после поражения революции 1905 – 1907 гг.
E-Book Content
Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гродна: ГрДУ, 2009. 12. Солошенко, В.И. Большевики в борьбе с мелкобуржуазными партиями в Беларуси (1903 – март 1917 гг.) / В.И.Солошенко. – Минск: Беларусь, 1981. – 208 с. 13. Шаціла, В.В. Рэвалюцыйная барацьба ў Мінску ў гады першай расійскай рэвалюцыі (1905 – 1907 гг.) / В.В.Шаціла. – Мінск: Дзяржвыдавецтва БССР, 1956. – 143 с. Комар А.Л., магістрант Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Гродна, Беларусь. The article considers the main directions of the activity of all-Russian party on the territory of Belarus during the first Russian revolution. УДК 94 (476.6)(1907 – 1910) Н.У.Паўлючэнка РАБОЧЫ РУХ НА ГРОДЗЕНШЧЫНЕ (ЧЭРВЕНЬ 1907 – 1910 гг.) Рассмотрены аспекты развития рабочего движения на Гродненщине в период после поражения революции 1905 – 1907 гг. Пасля паражэння рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. у Расійскай імперыі склалася новая палітычная сітуацыя, характэрнай прыкметай якой было ўсталяванне рэакцыі і тэрору. Гродна, частка паветаў Віцебскай і Мінскай губерняў знаходзіліся на становішчы ўзмоцненай аховы да канца 1908 – вясны 1909 г. [5, с. 634–635]. У Гомелі і Смаргоні звычайны парадак кіравання быў уведзены толькі з 20 красавіка 1910 г. [6, с. 294]. Для падтрымкі рэжыму тэрору на Беларусі дзейнічалі карныя атрады, актывізаваліся суды і паліцыя. Праводзіліся вобыскі, арышты тых, каго ўлады лічылі ненадзейнымі. У Гродзенскай губерні 18 чэрвеня 1907 г. была выдадзена пастанова губернатара Ф.А.Зейна. Яна рэгламентавала ўсе бакі грамадскага жыцця насельніцтва і мела сілу закону. Пад пагрозай прымянення зброі ў ёй забараняліся палітычныя дэманстрацыі, мітынгі «падбухторванні да свавольніцтва», забастоўкі і іншыя віды «беспарадкаў» [12, с. 30–31]. Асабліва жорсткімі былі адносіны да рабочага класа і яго арганізацый. Былі разгромлены і значна аслаблены многія арганізацыі РСДРП [6, с. 297–298]. Адкрыта пераследваліся прафесійныя саюзы з прычыны «незаконных дзеянняў». Незаконнымі абвяшчаліся патрабаванні прафсаюзаў павялічыць заработную плату, правядзенне сходаў без санкцыі паліцыі, умяшанне ў спрэчкі паміж прадпрымальнікамі і рабочымі і інш. [8, с. 34, 36]. Да пачатку 1911 г. у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губернях легальныя прафса153 ISBN 978-985-515-200-3 Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі юзы былі цалкам разгромлены. Заставаліся толькі пяць прафсаюзаў у Віцебску і адзін у Ашмянах (гарбароў), але іх дзейнасць была вельмі абмежаваная [6, с. 295]. Закрываліся органы апазіцыйнага друку. Рабочы клас пакутваў не толькі ад палітычных рэпрэсій, але і ад наступу капіталу, застою ў прамысловасці. Усіх ненадзейных вызвалялі з прадпрыемстваў. Паводле няпоўных дадзеных, у другой палове 1907 г. на Беларусі налічвалася каля 4 тыс. беспрацоўных [3, с. 444]. У 1908 г. іх колькасць павялічылася. Наступленне палітычнай рэакцыі прадпрымальнікі выкарыстоўвалі для таго, каб забраць у рабочых эканамічныя і сацыяльна-палітычныя заваёвы перыяду рэвалюцыі. Яны імкнуліся падоўжыць рабочы дзень, знізіць расцэнкі, больш чым удвая павялічыць штрафы, аб’яўлялі лакаўты, забаранялі ўступаць у прафсаюзы і інш. Рэальная заработная плата рабочых значна скарацілася і ў сувязі з імклівым ростам цэн на прадметы першай неабходнасці, падаражаннем кватэр, паліва, газы. Вельмі цяжкімі заставаліся ў разглядаемы час умовы працы рабочых Беларусі, у тым ліку і пралетарыята Гродзеншчыны [5, с. 86–87, 94–95, 110, 117]. На прадпрыемствах амаль адсутнічала тэхніка бяспекі, вытворчыя памяшканні знаходзіліся ў антыс