E-Book Overview
Склад. тома i аўтар уступнага артыкула А. С. Фядосік, склад. каментарыяў Л. Р. Бараг; Рэд. тома В. К. Бандарчык. — Мінск: Навука i тэхніка, 1976. — 520 с. — (Беларуская народная творчасць).
Кніга — адзін з тамоў збору беларускай народнай творчасці (дзесяты). У том уключаны лепшыя узоры бытавых казак, у якіх ярка адлюстраваны сацыяльныя адносіны ў дарэвалюцыйнай Расіі, крытыкуюцца прыгнятальнікі працоўнага народа, высмейваюцца людскія недахопы. Гумар i сатыра гэтых казак былі дзейснай зброяй у барацьбе за народныя ідэалы. У том уключаны таксама небыліцы i частка авантурных казак, блізкіх па зместу i форме да бытавых. Тэксты друкуюцца з апублікаваных крыніц, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, а таксама з архіўных сховішч. Ва уступным артыкуле абгрунтоўваецца класіфікацыя i сістэматызацыя казак, раскрываюцца ix ідэйна-мастацкія асаблівасці. У каментарыях паказваецца месца сюжэтных тыпаў у сусветным казачным эпасе, называюцца адпаведнікі ў фальклоры іншых народаў.
E-Book Content
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАУСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА I ТЭХНІКА» МІНСК 1976
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАУСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ
СЛЦЫЯЛЬНАБЫТАВЫЯ КАЗКІ
ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА I ТЭХНІКА» МІНСК 1976
С(Бел)Ф С12
Рэдакцыйная калегія: В. К. Бандарчык, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, А. С Фядосік, В. I. Ялатаў Складальнік тома i аўтар уступнага артыкула А. С. Фядосік, складальнік каментарыяў
Л. Р. Бараг Рэдактар тома В. К. Б а н д а р ч ы к
С12
Сацыяльна-бытавыя казкі. Рэд. В. К. Бандарчык. Мн., «Навука i тэхнііка», 1976. 520 с. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору. Беларус. нар. творчасць). У перапл. Кніга — адзін з тамоў збору беларускай народнай творчасці (дзесяты). У том уключаны лепшыя узоры бытавых казак, у якіх ярка адлюстраваны сацыяльныя адносіны ў дарэвалюцыйнай Расіі, крытыкуюцца прыгнятальнікі працоўнага народа, высмейваюцца людскія недахопы. Гумар i сатыра гэтых казак былі дзейснай эброяй у барацьбе за народныя ідэалы. У том уключаны таксама небыліцы i частка авантурных казак, бліэкіх па зместу i форме да бытавых. Тэксты друкуюцца з апублікаваных крыніц, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, а таксама з архіўных сховішч. Ва уступ ным артыкуле абгрунтоўваецца класіфікацыя i сістэматызацыя казак, раскрываюцца ix ідэйна-мастацкія асаблівасці. У каментарыях паказваецца месца сюжэтных тыпаў у сусветным каэачным эпасе, называюцца адпаведнікі ў фальклоры іншых народаў. Бібліягр. у падрадк. заўвагах.
70700—006 С
46—75 М316—76
С)Выдавецтва «Навука i тэхніка», 1976.
С(Бел)Ф
САЦЫЯЛЬНА-БЫТАВАЯ КАЗКА
Сацыяльна-бытавая казка вылучалася з вуснай народнай прозы як жанр або жанравая разнавіднасць яшчэ фалькларыстамі X I X ст. побач з казкамі пра жывёл i міфічнымі (чарадзейнымі). Аднак такі падзел ка зак аспрэчваўся ўжо дарэвалюцыйнымі фалькларыстамі. М . Халанскі пісаў: « 3 пункту погляду міфічнай тэорыі казкі падзяляліся на тры катэгорыі: 1) міфічныя, 2 ) бытавыя з маральна-павучальным, сатырычным або забаўным зместам i 3 ) казкі пра жывёл. У цяперашні час такі падзел зусім ліквідуецца» *. М. Халанскі заўчасна развітваўся з класіфікацыяй казак міфолагаў: без значных змен яна праіснавала да нашага часу. Праўда, рамкі казак, якія адносіліся да бытавых, часцей за ўсё пашыраліся. Адпаведна змянялася i назва гэтых казак. Ю . М. Сакалоў вылучаў рэалістычныя казкі, да якіх сн адносіў бытавыя i навелістычныя 2 . Э. В. Памяранцава па сутнасці лічыць адназначнымі тэрміны: бытавая казка i сатырычная казка, таму што ўжывае апошні тэрмін пры аналізе твораў абедзвюх груп 3 . Н а наш погляд, найбольш мэтазгодна называць гэту групу казак сацыяльн