беларуская кірылічная палеаграфія

E-Book Overview

Дапаможнік. — Мн.: БДУ, 2006. — 87 с.
Вучэбны дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта.

E-Book Content

А. І. ГРУША БЕЛАРУСКАЯ КІРЫЛІЧНАЯ ПАЛЕАГРАФІЯ 1 ЗМЕСТ Прадмова 1. Прадмет і задачы палеаграфіі 2. Гісторыя вывучэння беларускай палеаграфіі 2.1. Практычная палеаграфія 2.2. Навуковая палеаграфія 3. Паходжанне літарна-лічбавага складу кірыліцы 3.1. Паходжанне кірылічнай азбукі 3.1.1. Канстанцін Філосаф і Мяфодзій 3.1.2. Кірыліца і глаголіца 3.2. Пашырэнне кірыліцы на землях усходніх славян 3.3. Лічбавая кірылічная сістэма ўсходніх славян 4. Агульныя тэарэтычныя палажэнні 4.1. Класіфікацыя пісьма 4.2. Графічныя віды пісьма 4.3. Прыкметы пісьма 4.4. Тэхнічныя прыёмы выканання пісьма 4.5. Асноўны і спецыяльныя метады палеаграфіі 4.6. Агульная схема развіцця пісьма 4.7. Перыядызацыя пісьма 5. Пісьмо XI–першых дзвюх трацей XІV ст. 5.1. Агульная характарыстыка перыяду 5.2. Вытворчасць кніжнай прадукцыі 5.3. Вытворчасць дзелавой дакументацыі 5.4. Матэрыял для пісьма 5.4.1. Пергамін, пяро і іншы прылады для пісьма на пергаміне 5.4.2. Васкавыя таблічкі (цэры) і стылі-пісалы 5.5. Навучанне пісьму 5.6. Тэхніка пісьма 5.7. Пісьмо 5.7.1. Устаў 6. Пісьмо апошняй трэці XІV–першай паловы XVI ст. 6.1. Агульная характарыстыка перыяду 6.2. Вытворчасць дзелавой дакументацыі 6.3. Вытворчасць кніжнай прадукцыі 6.4. Матэрыял для пісьма 6.5. Пісьмо 6.5.1. Устаў апошняй чвэрці XIV ст. 6.5.2. Паўустаў і скорапіс апошняй трэці XIV–XV ст. 6.5.3. Скорапіс першай паловы XVI ст. 6.5.4. Паўустаў першай паловы XVI ст. 6.5.5. Устаў XV–першай паловы XVI ст. 6.5.6. Праблема так званага «другога паўднёваславянскага ўплыву» 6.5.7. Вязь 6.6. Тэхніка пісьма 7. Пісьмо другой паловы XVI–XVII ст. 7.1. Агульная характарыстыка перыяду 7.2. Вытворчасць афіцыйнай дакументацыі і кніжнай прадукцыі 7.3. Матэрыял і прылады для пісьма 7.4. Навучанне пісьму 7.5. Пісьмо 7.5.1. Скорапіс 7.5.2. Да праблемы аб уплыве заходнееўрапейскага лацінскага пісьма на кірылічнае 2 7.5.3. Іншыя віды пісьма 7.6. Тэхніка пісьма Пералік ілюстрацый Літаратура 1. Даследаванні 2. Палеаграфічныя альбомы, факсімільныя выданні рукапісаў і асобныя ілюстрацыі 3 ПРАДМОВА Палеаграфія – адна з навук, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца пісьмо, а менавіта графічнае – знешняе праяўленне пісьма. На зары свайго існавання яна адказвала на пытанні «калі?» і «дзе?» з'явіліся тыя ці іншыя тыпы, віды, разнавіднасці, варыянты пісьма, «формы» асобных літар. Вучоныя розных галін – як правіла лінгвістаў і гісторыкаў – цікавіў той матэрыял палеаграфіі і тыя яе метады, якія дазвалялі рашаць праблемы, звязаныя з устанаўленнем часу і месца стварэння рукапісаў і розных запісаў. Сёння палеаграфія навучылася адказваць і на яшчэ адно пытанне: «чаму?» узніклі тыя ці іншыя напісанні, чым яны прадыктаваны і абумоўлены. Стала зразумела, што палеаграфія вывучае не абстрактныя знакі пісьма і іх формы, а змены ў грамадстве, якія праяўляюцца ў гэтых знаках і формах. Так, палеаграфія стала паступова ўваходзіць у кола грамадскіх навук. Зрэшты, патэнцыял палеаграфіі не вычарпаны. Высветлена толькі аднабаковая сувязь: як гісторыя грамадства вызначае развіццё пісьма, як у пісьме адлюстроўваецца працэс гістарычнага развіцця грамадства, як і ў якой меры пісьмо можа служыць крыніцай вывучэння гэтага працэсу. Між тым, шэраг праблем яшчэ прадстаіць высвятліць. Мы маем на ўвазе сувязь, пунктам адліку якой служыць само пісьмо: якім чынам пісьмо ўплывала на змены ў грамадстве, а таксама ў якой форме і ў якой ступені праяўляліся ўзаемаадносіны і ўзаемаўплыў пісьма і грамадства. Рашэнне гэтых праблем дазволіць увайсці палеаграфіі ў новую сферу: сацыялогію і культуралогію пісьма, і гэта на сённяшнім этапе развіцця палеаграфіі, відавочна, з’яўляецца галоўнай яе задачай. Толькі пасля гэтага зможам гаварыць аб метадалагічным і прадметным адзінстве палеаграфіі як нав
You might also like

Rockets And People
Authors: Boris Chertok , Asif Siddiqi    208    0


Rockets And People: Creating A Rocket Industry
Authors: Boris Chertok    204    0




Europe 1450 To 1789: Encyclopedia Of The Early Modern World
Authors: Jonathan Dewald    119    0


World War Ii 1: Almanac
Authors: George Feldman , Christine Slovey    208    0


The Construction Of New Buildings Behind Historic Facades
Authors: David Highfield    133    0


American Men & Women Of Science
Authors: Katle P.M. , Nemeh K.H. , Schusterbauer N. (eds.)    167    0


American Men & Women Of Science
Authors: Katle P.M. , Nemeh K.H. , Schusterbauer N. (eds.)    123    0


Dictionary Of American History
Authors: Stanley I. Kutler    128    0