асновы вядзення лясной гаспадаркі

E-Book Overview

Тексты лекций. — Минск: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, 2012. — 278 с.
Для студэнтаў спецыяльнасці 1-57 01 01 «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».
У выданні разглядаюцца асновы лесазнаўства: кампаненты лесу, экалагічныя ўмовы лесаўзрастання, характарыстыка лясных фармацый Беларусі; лесаўзнаўленне: віды і метады ўзнаўлення, змены парод, лесакультурная вытворчасць, меліярацыя лясоў; ахова лесу ад шкоднікаў, хвароб і пажараў; лесакарыстанне: галоўнае, прамежкавае і пабочнае; лесапаляўнічая гаспадарка; улік лясоў і лесаўпарадкаванне і вядзенне лясной гаспадаркі ў асаблівых умовах: радыяцыйнае лесаводства, лясная гаспадарка на асоба ахоўных прыродных тэрыторыях, маніторынг лясных эксасістэм і інш.

E-Book Content

Установа адукацыі «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ» Л. М. Ражкоў АСНОВЫ ВЯДЗЕННЯ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ І ЛЕСАКАРЫСТАННЯ Тэксты лекцый для студэнтаў спецыяльнасці 1-57 01 01 «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» Мінск 2012 УДК 630*(075.8) ББК 43я73 Р16 Разгледжаны і рэкамендаваны да выдання рэдакцыйна-выдавецкай радай універсітэта Рэцэнзенты: кафедра лесагаспадарчых дысцыплін УА «Гомельскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» (доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі У. Ф. Багінскі); намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белдзяржлес» М. В. Кузьмянкоў Ражкоў, Л. М. Р16 Асновы вядзення лясной гаспадаркі і лесакарыстання : тэксты лекцый для студэнтаў спецыяльнасці 1-57 01 01 «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» / Л. М. Ражкоў. – Мінск : БДТУ, 2012. – 278 с. У выданні разглядаюцца асновы лесазнаўства: кампаненты лесу, экалагічныя ўмовы лесаўзрастання, характарыстыка лясных фармацый Беларусі; лесаўзнаўленне: віды і метады ўзнаўлення, змены парод, лесакультурная вытворчасць, меліярацыя лясоў; ахова лесу ад шкоднікаў, хвароб і пажараў; лесакарыстанне: галоўнае, прамежкавае і пабочнае; лесапаляўнічая гаспадарка; улік лясоў і лесаўпарадкаванне і вядзенне лясной гаспадаркі ў асаблівых умовах: радыяцыйнае лесаводства, лясная гаспадарка на асоба ахоўных прыродных тэрыторыях, маніторынг лясных эксасістэм і інш. УДК 630*(075.8) ББК 43я73 © УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2012 © Ражкоў Л. М., 2012 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ 1.1. Арганізацыя, змест і сувязь дысцыпліны «Асновы вядзення лясной гаспадаркі і лесакарыстання» з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці і спецыялізацыі «Асновы вядзення лясной гаспадаркі і лесакарыстання» з’яўляецца дысцыплінай спецыялізацыі пры падрыхтоўцы студэнтаў па спецыяльнасці 1-57 01 01 «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», спецыялізацыя 1-57 01 01 01 «Прамысловая экалогія і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». Мэта вывучэння дадзенай дысцыпліны – фарміраванне ў студэнтаў навукова абгрунтаванага погляду на лес як на кампанент геаграфічнага ландшафту і яго ролю ў забеспячэнні ўстойлівасці біясферы, выпрацоўка культуры адносін да лесу і рацыянальных паводзін у сітуацыях, звязаных з рознымі формамі антрапагеннага ўздзеяння на лясныя згуртаванні. Неабходна даць студэнту веды пра прыроду лесу, вядзенне лясной гаспадаркі і лесакарыстанне як рацыянальнае ўзаемадзеянне грамадства і лесу. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць: – лес як з’яву прыроды; – працэсы, якія адбываюцца ў лесе; – структурныя кампаненты лясной экасістэмы і іх паказчыкі; – асноўныя лесаўтваральныя віды раслін і іх пашырэнне; – спосабы ўзнаўлення лесу; – экалагічна рацыянальныя спосабы лесакарыстання; – прынцыпы арганізацыі лесагаспадарчай дзейнасці з улікам экалагічных абмежаванняў; – значэнне лесу ў біясферы і жыцці грамадства; – рацыянальнае ўзаемаедзеянне грамадства
You might also like

Apoptosis And Autoimmunity: From Mechanisms To Treatments
Authors: Joachim R. Kalden , Martin Herrmann    204    0


Apoptosis
Authors: Abelson J.N. , Simon M.I. , Reed J.C. (eds.)    163    0


The Gale Encyclopedia Of Genetic Disorders
Authors: Stacey Blachford    166    0


Directed Molecular Evolution Of Proteins
Authors: Brakmann S. (ed.) , Johnson K. (ed.)    159    0


Liposomes Part C
Authors: Colowick S.P. , Kaplan N.O.    191    0


P53 Protocols
Authors: Sumitra Deb , Swati Palit Deb    153    0


Environmental Biotechnology: Theory And Application
Authors: Gareth M. Evans , Judith C. Furlong    167    0




Genetics: Principles And Analysis
Authors: Daniel L. Hartl , Elizabeth W. Jones    152    0