E-Book Overview
Даследванне, прысвечанае сэксуальнай сімволіцы і адносінам у традыцыйнай беларускай культуры 19 - пач. 20 стагоддзяў.
E-Book Content
2 4 8 Эрас у беларускай традыцыйнай культуры 2 0 0 3 , 2 0 5 - Уладзімір Лобач S L A V I C A V I - e article is dedicated to sexual symbolism and relations in the Belarusian traditional culture of the 19th - early 20th centuries. Analyzing a great number of ethnographical and folkloristic sources, the author investigates peculiarities of the sexual culture and symbolism in the Belarusian ethnic community of the 19th - early 20th centuries. Special attention is paid to erotic components in the youth subculture of the Belarusians; sexual motivations in wedding and birth rites as well as everyday life stereotypes of sexual relations are characterized. S T U D I A M Y T H O L O G I C A За апошнія 200 гадоў свет пабачылі тысячы доследаў, прысвечаных розным аспектам беларускай традыцыйнай культуры. У навуковы зварот уведзены велізарны аб’ём інфармацыі, асэнсаванне і аналіз якой яшчэ далёка не скончаны, бо значная частка навуковых прац з’яўляецца апісальнаю па характары (у большасці гэта датычыць этнографаў ХІХ—п.ХХ стст., але ў пэўнай ступені і савецкіх/ постсавецкіх даследчыкаў) і вылучаецца »неразуменнем унутранай логікі традыцыйнай культуры, яе семантыкі і функцыянальнага прызначэння, калі ўсё перакладаецца ў прыблізную адэкватнасць на мову сучаснае культурнае свядомасці« [1, 5]. »Заангажаванасць« даследчыка ідэалагемамі той ці іншай эпохі неадменна выяўлялася ў выбары прыярытэтных кірункаў даследавання, г.зн. штучным вылучэнні »больш каштоўных« і »менш (ці зусім не-) каштоўных« кампанентаў народнай культуры. Так, не цяжка заўважыць, што калі ў ХІХ – п. ХХ стст. пераважалі тэмы, звязаныя з духоўнай спадчынай беларусаў (міфалогія, вераванні, фальклор, абрадавасць), а доследы матэрыяльнай культуры былі адзінкавымі, дык у савецкія часы (асабліва ў 1950-1980 гг.) сітуацыя мяняецца на зваротную. Згодна матэрыялістычнага вырашэння »асноўнага пытання філасофіі«, надзвычайную каштоўнасць для беларускай этнаграфіі набываюць, вобразна кажучы, сялянскія хаты, пуні ды гумны, а таксама аблавухі, жбаны ды сохі, прычым толькі ў кантэксце іх непасрэднай функцыянальнай прызначанасці ды канструктыўных асаблівасцяў. У постсавецкі час (калі нават мяняецца найменне навукі з »этнаграфіі« на »этналогію«, што нібыта мусіць сведчыць пра яе якасную метадалагічную трансфармацыю), акцэнтацыя даследчыцкай увагі на духоўных феноменах народнай культуры ёсць ужо не столькі вынікам захаплення »паганскай экзотыкай«, як гэта было ў ХІХ ст., колькі запозненым пошукам уласнай этна-нацыянальнай самаідэнтычнасці, што рассыпана ў сімвалах, архетыпах і стэрэатыпах традыцыйнай культуры. Дзеля справядлівасці трэба зацеміць, што практычна ва ўсе часы паступальнай з’яўлялася праца беларускіх фалькларыстаў, якія сістэматызавалі, кла205 Эрас у беларускай традыцыйнай культуры сіфікавалі і ўвялі ў навуковы зварот велізарны, нават па сусветных мерках, аб’ём беларускага фальклору (серыя »Беларуская народная творчасць« ды паасобныя зборнікі). Аднак гэтая тытанічная праца перадусім дала навуковы плён антраполагам суседніх краін, як архаічны і унікальны матэрыял для разнастайных рэканструкцыяў, і засталася на доўгі час »рэччу ў сабе« для беларускіх даследчыкаў. Але пра які перыяд развіцця беларускай этнаграфіі не вялася б гаворка, заўсёдна табуяванай, »непрыстойнай«, а адсюль як бы неіснуючай, з’яўлялася тэма сексуальных адносінаў (сексуальнасці і эратызму) у традыцыйнай культуры. Унутраная »цэнзура« даследчыкаў адносна міжполавых дачыненняў, эратычна-сексуальнага сімвалізму ў фальклоры і абрадавасці мела грунтам абсалютна іншы тып ментальнасці і светапоглядных арыенціраў, характэрны для прадстаўніка індустрыяльнага (гарадскога) гр