інфарматыка. 7 клас

Preparing link to download Please wait... Download

E-Book Overview

Падручнік. — Мінск: Народная асвета, 2009. — 159 с.
Вучэбны дапаможнік для 7-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання.
Інфармацыя і інфармацыйныя працэсы.Апаратнае і праграмнае забеспячэнне камп'ютэра.Асновы алгарытмізацыі і праграміравання.Камп'ютэрныя прззентацыі.Камп'ютэрныя камунікацыі і сетка Інтзрнет.

E-Book Content

ас ве та Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання од на я Пад рэдакцыяй Г. А. Забароўскага На р Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Мінск «Народная асвета» 2009 Правообладатель Народная асвета УДК 004(075.3=161.1) ББК 32.81я721 И74 А ў т а р ы: Г. А. Забароўскі (раздзелы 2, 4, 5), А. А. Казінскі (раздзел 2), А. Я. Пупцаў (раздзелы 1, 2, 4, 5), Н. У. Якуніна (раздзел 3) ас ве та Пераклад з рускай мовы Н. М. Алганавай Р э ц э н з е н т ы: На р од на я кафедра інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава (заг. каф., канд. фіз.-мат. навук, дацэнт А. І. Бочкін); настаўнік інфарматыкі вышэйшай катэгорыі СШ № 11 г. Слуцка Мінскай вобласці У. А. Жук Інфарматыка : вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаИ74 адукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Г. А. Забароўскі [і інш.] ; пад рэд. Г. А. Забароўскага ; пер. з рус. мовы Н. М. Алганавай. — Мінск : Нар. асвета, 2009. — 159 с. : іл. ISBN 978-985-03-1185-6. ISBN 978-985-03-1185-6 УДК 004(075.3=161.1) ББК 32.81я721 © Алганава Н. М., пераклад на беларускую мову, 2009 © Афармленне. УП «Народная асвета», 2009 Правообладатель Народная асвета АД АЎТАРАЎ Паважаныя школьнікі! На р од на я ас ве та У сёмым класе Вы працягнеце вывучэнне інфарматыкі. Уменне выкарыстоўваць камп’ютэр і сучаснае праграмнае забеспячэнне важна для чалавека таксама, як уменне чытаць і пісаць. У першым раздзеле вучэбнага дапаможніка расказана аб тым, што такое інфармацыя. Вы даведаецеся аб відах інфармацыі, інфармацыйных працэсах, пазнаёміцеся з прыкладамі носьбітаў інфармацыі. Другі раздзел прысвечаны вывучэнню ўстройстваў камп’ютэра і праграмнага забеспячэння. Вы даведаецеся аб працэсары, мацярынскай плаце, знешніх устройствах, відах памяці камп’ютэра. Тут расказваецца аб прызначэнні аперацыйнай сістэмы, спосабах захоўвання інфармацыі. Атрыманыя ўменні дапамогуць весці дыялог з аперацыйнай сістэмай, выконваць асноўныя аперацыі над папкамі, файламі, ярлыкамі. У гэтым раздзеле Вы пазнаёміцеся з прызначэннем лакальнай камп’ютэрнай сеткі і яе рэсурсамі. У трэцім раздзеле працягнута выкладанне асноў алгарытмізацыі і праграміравання. З дапамогай атрыманых ведаў Вы зможаце запісваць алгарытмы, якія змяшчаюць зменныя, уводзіць даныя і выводзіць рэзультаты выканання арыфметычных аперацый. Чацвёрты раздзел знаёміць з камп’ютэрнымі прэзентацыямі. Уменні выкарыстоўваць прэзентацыі дапамогуць Вам рабіць свае даклады і выступленні цікавымі, выразнымі і нагляднымі. У апошнім, пятым раздзеле расказана аб прызначэнні глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет, СуПравообладатель Народная асвета 4 На р од на я ас ве та светнай інфармацыйнай павуціне, а таксама аб рабоце з праграмамі браўзерамі, прызначанымі для прагляду старонак сеткі Інтэрнет. Раздзелы вучэбнага дапаможніка падзелены на параграфы, а параграфы — на пункты. Пасля некаторых з іх прапанаваны пытанні і практыкаванні, якія дазволяць Вам замацаваць свае веды аб камп’ютэры і практычныя ўменні работы на ім. Жадаем поспехаў у вывучэнні інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій. Добрыя веды дапамогуць Вам выбраць прафесію і прыносіць карысць Радзіме. Правообладатель Народная асвета Раздзел 1 ІНФАРМАЦЫЯ І І